:

Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі

У верасні 2015 г. дзяржавы-члены ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Складовай часткай Парадку дня з'яўляюцца 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР) і 169 падпарадкаваных ім задач, якія неабходна дасягнуць да 2030 года. Прагрэс у дасягненні Мэт будзе кантралявацца і адсочвацца пры дапамозе набору глабальных паказчыкаў. Прыняцце новага Парадку дня запатрабавала ад усіх дзяржаў перагляду і канкрэтызацыі нацыянальных планаў і механізмаў дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства з улікам МУР. 

Беларусь прыхільна ажыццяўленню Парадку дня – 2030 і распачала шэраг важных крокаў для яго рэалізацыі. У мэтах фарміравання выразнага механізму рэалізацыі Парадку дня і ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці па дасягненню Беларуссю МУР Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб увядзенні паста Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэт устойлівага развіцця. 

Беларусь прадпрымае намаганні па рэалізацыі МУР на ўсіх трох узроўнях: нацыянальным, рэгіянальным і глабальным. Беларусь прадставіла свой добраахвотны нацыянальны агляд у 2017 годзе ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, у якім былі адлюстраваны стартавыя падыходы да дасягнення шэрагу МУР.


Аб прадстаўленні нацыянальнага даклада Беларусі ў ААН на палітычным форуме высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці (2017)

Твітэр-акаўнт Нацыянальнага каардынатара па дасягненню МУР у Беларусі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці