:

Пераадоленне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы

Рэспубліка Беларусі паслядоўна прыцягвае ўвагу сусветнай супольнасці да чарнобыльскіх праблем, у тым ліку да пытанняў рэабілітацыі забруджаных тэрыторый, аднаўлення эканомікі, забеспячэння ўмоваў для бяспекі людзей у пацярпелых рэгіёнах, а таксама садзейнічання іх устойліваму развіццю.

Габелен «Чарнобыль» беларускага мастака быў падараваны ў 1991 годзе ААН у Нью-Ёрку, праз пяць гадоў пасля катаклістычнага ядзернага выбуху ва Украіне, які таксама моцна закрануў Беларусь

Габелен «Чарнобыль» выдатнага беларускага мастака Аляксандра Кiшчанкi быў падараваны ў 1991 годзе ААН у Нью-Ёрку, праз пяць гадоў пасля катаклістычнага ядзернага выбуху ва Украіне, які таксама моцна закрануў Беларусь.

 

Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый раз у тры гады прымае рэзалюцыі па чарнобыльскай тэматыцы, якія з'яўляюцца важным інструментам умацавання міжурадавага ўзаемадзеяння і даюць мандат арганізацыям сістэмы ААН на рэалізацыю міжнародных праграм і праектаў чарнобыльскай накіраванасці.

8 снежня 2016 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю 71/125 «Доўгачасовыя наступствы чарнобыльскай катастрофы», якая абвяшчае 26 красавіка Міжнародным днём памяці чарнобыльскай катастрофы.

Пераадоленне доўгатэрміновых наступстваў найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы XX стагоддзя патрабуе сучасных тэхналогій, навукова-тэхнічнага і фінансавага патэнцыялу ўсёй сусветнай супольнасці. Рэспубліка Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з замежнымі партнёрамі – дзяржаўнымі і няўрадавымі арганізацыямі, агенцтвамі, фондамі, кампаніямі і грамадзянамі замежных краін па пытаннях мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

У 1991-2015 гг. Рэспубліка Беларусь атрымала міжнародную тэхнічную дапамогу міжурадавых арганізацый на суму каля 85 млн. дал. ЗША, дабрачыннае садзейнічанне краін-донараў і замежных няўрадавых арганізацый склала каля 400 млн. дал. ЗША.

 

Вялікі ўнёсак у арганізацыю міжнароднага чарнобыльскага ўзаемадзеяння належыць Міжустановачнай мэтавай працоўнай групе (ММПГ), каардынатарам якой з’яўляецца ПРААН.

На працягу 2015-2020 гг. у рамках праектаў ПРААН на пацярпелых тэрыторыях реалізавна больш 25 ініцыятыў з агульным бюджэтам больш за 4 млн. дал. ЗША па такіх накірунках, як устойлівая гарадская інфраструктура і энергаэфектыўнасць, ахова навакольнага асяроддзя, адукацыя, ахова здароўя і актыўнае даўгалецце, турызм і мясцовае прадпрынімальніцтва, ўстойлівая сельская гаспадарка.

У 2021 годзе ПРААН разам з Нацыянальным Каардінатарам па дасягненні МУР была запушчана Чарнобыльская інвестыцыйная платформа, накіраваная на развіццё рэгіёнаў шляхам сацыяльна-эканамічных рашэнняў, інвестыцый у рэнтабельныя праекты і новыя тэхналогіі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці