:

Падтрымка натуральнай сям'і

Забеспячэнне спрыяльных умоў для жыццядзейнасці сям'і, выканання ёю эканамічнай, рэпрадуктыўнай, выхаваўчай функцый, умацаванне маральных асноў сям'і і павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве з'яўляецца прыярытэтам сацыяльнай і дэмаграфічнай палітыкі Беларусі.

На глабальным узроўні працягваецца актыўная дыскусія аб месцы і ролі сям'і ў грамадстве, яе формах і ўзаемаадносінах паміж яе членамі. Удзельнічаючы ў гэтай дыскусіі, Беларусь паслядоўна адстойвае каштоўнасці натуральнай сям'і і актыўна ўзаемадзейнічае з міжнароднымі партнёрамі па адлюстраванні гэтай тэматыкі ў дакументах ААН.

Па ініцыятыве Беларусі, Катара і Егіпта ў лютым 2015 года ў Нью-Ёрку была створана Група сяброў сям'і, якая аб'яднала 25 дзяржаў-членаў ААН з усіх рэгіёнаў свету (Бангладэш, Беларусь, Егіпет, Інданезія, Ірак, Іран, Емен, Зімбабвэ, Катар, Каморскія Астравы, Кувейт, Кыргызстан, Лівія, Малайзія, Нікарагуа, Нігерыя, Аман, Пакістан, Расійская Федэрацыя, Саўдаўская Аравія, Самалі, Судан, Таджыкістан, Туркменістан, Уганда).

У 2023 годзе да Групы сяброў сям'і далучыліся Гамбія, Сірыя і Шры-Ланка. Сёння ў склад Групы уваходзяць 28 дзяржаў-членаў.

 

Група сяброў сям'і ставіць мэту садзейнічаць ажыццяўленню на глабальным узроўні стратэгій, планаў і мер, якія адпавядаюць інтарэсам натуральнай сям'і, і паслядоўна адстойвае на міжнародных пляцоўках традыцыйныя сямейныя каштоўнасці ў адпаведнасці з вызначэннем сям'і, адлюстраваным ва ўзгодненых на міжурадавым узроўні дакументах.

Рэспубліка Беларусь, як актыўны ўдзельнік Групы сяброў сям'і, выступае за неабходнасць захавання мадэлі натуральнай сям'і і прапаганды сямейных каштоўнасцей у сучасным свеце, а таксама падкрэслівае непераходзячае значэнне інстытута натуральнай сям'і для ўстойлівага сацыяльнага і эканамічнага развіцця чалавечага грамадства.

Наша краіна актыўна ўзаемадзейнічае з міжнароднымі і нацыянальнымі грамадскімі арганізацыямі, якія прасоўваюць канцэпцыі ў падтрымку інстытута сям'і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

Міжнародны дзень сем'яў абвешчаны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 47/237 і адзначаецца штогод 15 мая, пачынаючы з 1994 года.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці