Гісторыя
Беларусь з'яўляецца заснавальнікам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і беларуская дэлегацыя ў ліку іншых дэлегацый, якія прадстаўляюць першапачатковых членаў Арганізацыі, падпісала ў кастрычніку 1945 года ў Сан-Францыска Статут ААН. Прыняцце Беларусі, якая не з'яўлялася на той момант незалежнай дзяржавай, у глабальную арганізацыю, што стваралася, стала прызнаннем міжнароднай супольнасцю велізарнай ролі, якую адыграў беларускі народ у справе перамогі над фашызмам.
Нягледзячы на значна больш складаную структуру міжнародных адносін, якая складваецца з моманту завяршэння «халоднай» вайны, ААН працягвае заставацца найважнейшай пляцоўкай шматбаковай дыпламатычнай дзейнасці.
Удзел у працы ААН і сістэмы яе органаў і спецустаноў дазваляе Рэспубліцы Беларусь больш эфектыўна вырашаць задачы знешнепалітычнага забеспячэння працэсаў развіцця беларускай дзяржавы і мадэрнізацыі нацыянальнай эканомікі.
У палітычным кантэксце асноўныя намаганні накіраваны на стварэнне праз механізмы ААН спрыяльных знешніх умоў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь, а таксама служаць фарміраванню міжнароднага аўтарытэту краіны.
Дадзеная задача рэалізуецца праз шэраг інструментаў, сярод якіх асноўным з'яўляецца прасоўванне ў ААН буйных беларускіх знешнепалітычных ініцыятыў, такіх, як прызнанне разнастайнасці шляхоў прагрэсіўнага развіцця, стварэнне глабальных партнёрстваў, процідзеянне гандлю людзьмі, падтрымка натуральная сям’і і іншых. Дадзеныя ініцыятывы закліканы ўнесці свой уклад у вырашэнне актуальных транснацыянальных выклікаў, а таксама ў фарміраванне больш справядлівага светаўладкавання, заснаванага на агульнапрызнаных прынцыпах Статута ААН і нормах міжнароднага права.
З улікам ясна пазначаных прынцыповых падыходаў Рэспублікі Беларусь да набіраючых ў апошні час сілу працэсаў глабалізацыі, нарастання канфліктных фактараў і нестабільнасці ў міжнародных адносінах, найважнейшым прыярытэтам свайго ўдзелу ў ААН наша краіна бачыць ўмацаванне цэнтральнай ролі Арганізацыі ў сусветных справах. У сувязі з гэтым Беларусь актыўна выступае з трыбуны ААН супраць прымянення аднабаковых падыходаў у вырашэнні пытанняў міжнароднага міру і бяспекі, супраць разбурэння сістэмы міжнароднага права, заснаванай на Статуце ААН. За апошнія некалькі гадоў Рэспубліка Беларусь стала прымаць удзел у міратворчых аперацыях пад эгідай ААН, тым самым уносячы свой уласны ўклад у падтрыманне міру і бяспекі на планеце.
Гэтай жа мэце закліканы садзейнічаць намаганні Беларусі па правядзенні інстытуцыйных рэформаў у Арганізацыі, перш за ўсё яе галоўных органаў – Генеральнай Асамблеі, Савета Бяспекі, Эканамічнага і Сацыяльнага Савета. Вынікам рэформаў павінна стаць надзяленне ААН, яе органаў і ўстаноў адэкватнымі магчымасцямі для эфектыўнай рэалізацыі статутных мэтаў і задач па процідзеянню глабальным выклікам сучаснасці як у палітыцы міжнароднай бяспекі, так і ў сацыяльна-эканамічнай сферы.