Барацьба з гандлем людзьмі
Гандаль людзьмі з'яўляецца трэцім па прыбытковасці відам злачыннай дзейнасці ў свеце (пасля незаконнага гандлю наркотыкамі і зброяй) і адным з найбольш сур'ёзных глабальных выклікаў сучаснасці.
Ахвярамі гандлю людзьмі ў свеце кожны год становяцца каля 25 мільёнаў чалавек, а штогадовы даход, які прыносіць злачынцам гэтая супрацьзаконная дзейнасць, ацэньваецца ў 150 мільярдаў долараў ЗША.
Барацьба з гандлем людзьмі — адзін з прыярытэтаў дзейнасці Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам усіх асноўных міжнародных пагадненняў, якія адносяцца да тэмы барацьбы з гандлем людзьмі:
- Канвенцыя ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці ад 15 лістапада 2000 г. (прынята рэзалюцыяй 55/25 Генеральнай Асамблеі ААН);
- Пратакол да Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці аб прадухіленні і спыненні гандлю людзьмі, асабліва жанчынамі і дзецьмі, і пакаранні за яе ад 15 лістапада 2000 г. (прыняты рэзалюцыяй 55/25 Генеральнай Асамблеі ААН).
У 2005 годзе на Саміце ААН Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь выступіў з ініцыятывай аб актывізацыі міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі.
З 2006 года міжнародная супольнасць прыняла рашучыя меры па ўмацаванні сумесных намаганняў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, многія з якіх ініцыявала Беларусь.
У рамках Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН Рэспубліка Беларусь на біенальнай аснове ініцыюе разгляд рэзалюцый серыі «Умацаванне намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі», якія ўкараняюць новыя падыходы і элементы ў міжнародныя намаганні па супрацьдзеянні прыступнай практыцы гандлю людзьмі.
Рэспубліка Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі, а таксама з'яўляецца каардынатарам створанай у 2010 годзе Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.