:

Аб прыняцці Трэцім камітэтам ГА ААН рэзалюцыі Рэспублікі Беларусь па барацьбе з гандлем людзьмі

16.11.2021 г.

 

Ініцыяваная Рэспублікай Беларусь рэзалюцыя «Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі» прынята Трэцім камітэтам 76-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 12 лістапада 2021 г.

Рэзалюцыя прынята кансенсусам, што сведчыць аб важнасці яе тэматыкі і аб паспяховай рабоце Беларусі ў сферы міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з гандлем людзьмі. Сааўтарамі рэзалюцыі сталі 48 дзяржаў — членаў ААН з усіх рэгіёнаў свету.

Гэтая рэзалюцыя з'яўляецца традыцыйнай ініцыятывай Рэспублікі Беларусь. Яе мэта — пацвердзіць важнасць скаардынаваных сумесных намаганняў усіх уцягнутых і зацікаўленых для эфектыўнага прадухілення злачынстваў гандлю і абароны ахвяр.

Прынятая сёлета рэзалюцыя таксама выказвае рашучую падтрымку цэнтральнай ролі сістэмы ААН у глабальнай барацьбе з пандэміяй COVID-19 і яе негатыўнымі наступствамі ў сферы гандлю людзьмі.

Рэзалюцыя вітае правядзенне 22-23 лістапада 2021 г. у Нью-Йорку мерапрыемства высокага ўзроўню для ацэнкі рэалізацыі Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, у рамках якога адбудзецца выступленне Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.
 

Версія для раздрукоўкі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці