:

Беларусь прадставіла другі добраахвотны нацыянальны агляд аб выкананні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года

12.07.2022 г.

12 ліпеня 2022 г. начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка прадставіла у штаб-квартэры ААН другі добраахвотны нацыянальны агляд Рэспублікі Беларусь аб выкананні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

Нацыянальны агляд уключае падыходы Беларусі да дасягнення ЦУР і дасягнуты прагрэс з моманту прадстаўлення першага нацыянальнага агляду ў 2017 годзе.

Прэзентацыя адбылася ў рамках Палітычнага форуму высокага ўзроўню па ўстойлівым развіцці, які з’яўляецца асноўным міждзяржаўным механізмам для абмену перадавой практыкай і падрыхтоўкі рэкамендацый па пераадоленні выклікаў на шляху ўстойлівага развіцця, а таксама па распрацоўцы эфектыўных мер па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. Прыярытэтнымі ў бягучым годзе былі вызначаны цэлі 4 (адукацыя), 5 (гендэрная праблематыка), 14 (марскія экасістэмы), 15 (экасістэмы сушы) і 17 (партнёрства).

Прадстаўляючы даклад, I.Вялічка абазначыла прадпрынятыя на нацыянальным узроўні меры для практычнай рэалізацыі ЦУР і дасягнуты прагрэс, адзначыла негатыўны ўплыў аднабаковых прымусовых мераў на працэсы ўстойлівага развіцця.

Адказвая на пытанні аўдыторыі, асвятліла падыходы Беларусі па прыцягненні моладзі да прасоўвання і рэалізацыі Парадку дня да 2030 года, дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці і пабудове ўзаемадзеяння з нацыянальнымі і міжнароднымі партнёрамі ў мэтах устойлівага развіцця.

12 ліпеня 2022 г. Начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Рэспублікі Беларусь Ірына Вялічка у штаб-квартэры ААН прадставіла другі добраахвотны нацыянальны агляд Рэспублікі Беларусь аб выкананні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Крыніца: https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d9341958a636027d.html © Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на МЗС Беларусі з'яўляецца абавязковай

Версія для раздрукоўкі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці