:

80 гадоў Трагедыі Хатыні

22.03.2023 г.

Хатынь – не проста старонка вайны, гэта сімвал найвялікшай трагедыі, боль беларускага народа.

У гэты дзень 80 гадоў таму – 22 сакавіка 1943 г. – на Зямлі не стала Хатыні. Была спалена дашчэнту чарговая ветлая беларуская вёсачка. Ад рук карнікаў загінулі амаль усе яе жыхары: 149 чалавек, з якіх 75 – дзеці.

З дамоў карныя атрады выгналі старых, дзяцей, жанчын і мужчын. Хворых і нямоглых падштурхоўвалі прыкладамі аўтаматаў. Усіх сагналі ў хлеў і падпалілі. Пад напорам дзясяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і абрынуліся дзверы. У палаючым адзенні, ахопленыя жахам, людзі кінуліся ўцякаць, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. Самаму маленькаму жыхару Хатыні было ўсяго 7 тыдняў.

З успамінаў адзінага дарослага чалавек, які выжыў у трагедыі, ”Непакорнага“ Іосіфа Камінскага: «І мяне павялі ў тый хлеў… Дачка, сын і жонка – тамака. І людзей столькі нагналі, што руку не паднімеш… Падпалілі зверху, гарыць страха, агонь на людзей сыплецца, душацца гэтыя людзі, так сціснулі, што і дыхаць ужо няма магчымасці… Тут дзверы расчыніліся, а людзі не выходзяць. Што такое? А там страляюць, гавораць. Я сыну кажу: «Праз галовы, праз галовы трэба!». Сын выскачыў таксама. Адбег метраў пяць – яго і паклалі. «Уставай, яны паехалі ўжо!», – кажу. Пачаў яго выцягваць, ажно ў яго і кішкі ўжо… Спытаў яшчэ толькі, ці жывая мама… Не дай бог нікому, хто на зямлі жыве, каб не бачылі і не чулі гора такога».

Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Хатынь увасабляе звыш 9 000 сёл і вёсак Беларусі, многія з якіх былі спалены разам з людзьмі і ўжо ніколі не адрадзіліся.

Версія для раздрукоўкі

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці